10-я “Прымацкая бяседа” праходзіць анлайн



Мерапрыемства паказвае багацце беларускай музыкі і штогод збірае натоўпы прыхільнікаў у амфітэатры каля Міхалоўскага вадасховішча.

„Сёлета, нягледзячы на пандэмію, таксама можна будзе пачуць самыя лепшыя калектывы з Польшчы і Беларусі”, – кажа заснавальнік мерапрыемства і бургамістр гміны Міхалова Марак Назарка:

– Былі фальклорныя “Спатканні з “Прымакамі”, а ўжо ў гэтым годзе вярнулася “Прымацкая бяседа”. Толькі вось эпідэмія. Таму вырашылі зрабіць анлайн. Думаю, гэта добра. Але, калі я распачынаў “Прымацкую бяседу”, то лепей, як бачыш рэакцыю людзей, бачыш, падабаецца ім ці не. Але гэта магчымасць паказаць этнакультуру шырэй для людзей.

Мерапрыемства транслюецца ў Інтэрнэце праз Youtube. Таму кожны можа пачуць любімыя беларускія гурты.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя