100-годдзе БНР адзначаць і беларусы Сівершчыны
25 сакавіка ў Чарнігаве мае адбыцца навуковы “круглы стол”: “Адраджэнне незалежнасці Беларусі і Украіны: гістарычныя паралелі”. У дыспуце возьмуць удзел украінскія і беларускія навукоўцы.
Больш падрабязнасцяў ведае Аляксандр Ясянчук, адзін з арганізатараў “круглага стала”:
– Будуць прадстаўлены навуковыя даклады. Мікола Марчанка падзеліцца сваім бачаннем юрыдычных падстаў стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Валянціна Лебедзева прэзентуе кніжку пра Палуту Бадунову. А айцец Яўген (Орда) раскажа пра беларускую грамаду Сівершчыны.
Акрамя Чарнігава, стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаць таксама беларусы Кіева і Львова.
Беларускае Радыё Рацыя