1000 пачак беларускіх цыгарэт у скрынках з дзіцячымі цацкамі



Нацыянальная падатковая адміністрацыя з Беластоку перахапіла амаль 1000 пачак нелегальных цыгарэт. Знаходзіліся яны ў дзьвюх пасылках, прызначаных для адпраўкі ў Вялікабрытанію.

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце ўстановы, цыгарэты ляжалі ў скрынках разам з дзіцячымі цацкамі і мелі беларускія акцызы. Кажа берасцеец, грамадскі актывіст і адзін з удзельнікаў кампаніі па папулярызацыі малога памежнага руху Андрэй Шарэнда:

– Людзі ездзяць у Польшчу і гэтым зарабляюць, возяць цыгарэты. Кантрабанда – своеасаблівае памежнае жыццё. Зразумела, што ты выдаткоўваеш свой час, свае нервы і ў рэшце рэшт – чымсьці рызыкуеш.

 “Рыначны кошт цыгарэт, знойдзеных у скрынках з цацкамі, прызначаных для адпраўкі ў Вялікабрытанію, ацэньваецца ў 14000 злотых”, – паведамляе сайт Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskie.kas.gov.pl