104 новыя выпадкі заражэння COVID-19 у Польшчы



104 новыя выпадкі заражэння COVID-19 у Польшчы, у тым ліку 5 у Падляшскім ваяводстве – гэта апошнія дадзеныя аб эпідэміі каронавірусу, апублікаваныя Міністэрствам аховы здароўя.

На Падляшшы за суткі было праведзена больш за 1000 тэстаў.

У Падляшскім ваяводстве 5 новых інфекцый выявілі ў Беластоку, Бельску, Замбраве і Ломжы.

Колькасць прышчэпленых асобаў у Падляшскім ваяводстве перавысіла 875 тысяч. Колькасць цалкам прышчэпленых людзей складае 394 тысячы.

Беларускае Радыё Рацыя