11 новых выпадкаў заражэння каронавірусам на Падляшшы
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства інфармуюць пра адзінаццаць новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.
1. Малады чалавек з Ломжынскага павета, хатняя ізаляцыя.
2. Пажылая жанчына з Ломжынскага павета, хатняя ізаляцыя.
3. Жанчына сярэдніх гадоў з Бельскага павета, хатняя ізаляцыя.
4. Пажылы мужчына з Гайнаўскага павета, шпіталізаваны ў шпіталь у Бельску-Падляшскім.
5. Пажылая жанчына з Гайнаўскага павета, хатняя ізаляцыя.
6. Малады чалавек з Сакольскага павета, хатняя ізаляцыя.
7. Жанчына сярэдніх гадоў з Бельскага павета, хатняя ізаляцыя.
8. Дзіця з Замброўскага павета, хатняя ізаляцыя.
9. Дзіця з Замброўскага павета, хатняя ізаляцыя.
10. Жанчына сярэдніх гадоў з Замброўскага павету, хатняя ізаляцыя.
11. Маладая жанчына з Замброўскага павета, хатняя ізаляцыя.
Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Усяго ў нас на Падляшшы 160 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя