112 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з боку Беларусі



За мінулыя суткі 132 мігранты спрабавалі трапіць у ЕЗ з тэрыторыі Беларусі. У Польшчу мелі намер трапіць 112 іншаземцаў, у тым ліку з Індыі, Эфіопіі і Пакістана. З іх 16 чалавек пры выглядзе патрулёў вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

За дапамогу затрыманы двое грамадзян Украіны. Адзін з іх – на ўчастку Белавежа, ён перавозіў 4 іракцаў. Другога, які перавозіў 5 грамадзян Эрытрэі, затрымалі ў Дубінах, паведамляе польская Пагранслужба.

На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 16 чалавек, на літоўска-беларускай — 4.