117 іншаземцаў спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу
За апошнія суткі 117 іншаземцаў спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу.

Як паведамляе ў сваім Твітэры польская Памежная Служба, гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Егіпта, Сірыі, Емену і Шры-Ланкі.
Акрамя таго, непадалёк ад пагранічнай заставы ў Баброўніках праз раку Свіслач пераправіліся 10 чалавек з Камеруна, Конга і Марока.
Таксама памежнікі затрымалі кур’ера нелегалаў – грамадзяніна Грузіі, які перавозіў 6 чалавек.
