Пётр Парашэнка: Украіну акупавалі 9 тысяч расейскіх вайскоўцаў
Прэзідэнт Пётр Парашэнка афіцыйна заявіў пра 9 тысяч вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі, якія акупавалі Украіну. Гэтая заява празвучала падчас інтэрв’ю аўстрыскаму выданню “Kurier”.
“Дзевяць тысяч расейскіх салдат з самым сучасным узбраеннем акупавалі маю краіну. 60 тысяч расейскіх салдат акупавалі Крым. Гэта грубае парушэнне міжнароднага права!” – зазначыў украінскі прэзыдэнт.
Парашэнка падкрэсліў, што Данбас з’яўляецца ўкраінскай тэрыторыяй, на каторай жывуць грамадзяне Украіны. “Паміж украінцамі няма праблемаў, мы можам знайсці кампраміс і паразуменне. Гэта не канфлікт ва Украіне, а агрэсія супраць Украіны”, – сцвярджае Пётр Парашэнка.
Згодна з даследваннямі Інстытута сусветнай палітыкі, 46 % жыхароў Еўразвязу асацыююць Украіну з вайною. Кожны трэці грамадзянін краін ЕЗ мяркуе, што Украіне трэба ўступіць у ЕЗ, каб засцерагчы яе ад расейскай агрэсіі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя.