На байдарках – на свята Супрасльскай іконы Божай Маці
У бліжэйшую суботу ў Гарадку стартуе байдарачнае паломніцтва на свята Супрасльскай іконы Божай Маці. Ужо чацвёрты раз сябры праваслаўных брацтваў ды ўсе ахвотныя праплывуць ракой Супрасль каля 20-ці кіламетраў да мясцовага праваслаўнага манастыра. Сёлета паломніцтва падзелена на два этапы, кажа арганізатар Хрыстафор Шэрэмэта:
– У гэтым годзе ў нас трохі змяўся план, таму што стаіць спёка. Першы дзень не будзем плысці, бо ўзровень вады ў раце малы. Мы наведаем у гарадской царкве малебен і потым пойдзем пешкі да Залук.
Каб паўдзельнічаць у байдарачным паломніцтве, трэба зарэгістравацца. Тэрмін мінае сёння. Усе падрабязнасці і кантакт да арганізатараў можна знайсці на сайце cerkiew.pl.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя