12 ліпеня – Дзень памяці ахвяр Аўгустоўскай аблавы
76 гадоў таму, 12 ліпеня 1945 года, войскі Чырвонай Арміі пры дапамозе Польскай народнай арміі і афіцэраў Упраўлення бяспекі пачалі вялікую акцыю ўціхамірвання ў рэгіёне Сувалкі, якая ўвайшла ў гісторыю як Аўгустоўская аблавы. Мэтай аперацыі было знішчэнне партызанскіх аддзелаў антыкамуністычнага падполля на польска-літоўскай мяжы.
У аблаве, якую таксама называюць малой Катынню, загінула каля 600 чалавек. Месца іх пахавання да гэтага часу невядомае. Расследаванне праводзіць Інстытут нацыянальнай памяці. Адказы на ўсе пытанні, паводле Інстытуту, знаходзяцца ў расейскіх архівах. У Аўгуставе на Падляшшы мае паўстаць Музей памяці Аўгустоўскай аблавы.
Беларускае Радыё Рацыя
fot. PAP/Artur Reszko