125 мігрантаў спрабавалі патрапіць у краіны ЕЗ з Беларусі
14 гадоў таму
За мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна патрапіць 37 замежнікаў. Сярод іх – грамадзяне Кубы, Судана і Эрытрэі. 5 чалавек пры выглядзе польскіх патрулёў вярнуліся на беларускую тэрыторыю.
На ўчастку Міхалова затрыманы грамадзянін Грузіі, які ехаў па 10 іранцаў, паведамляе Пагранслужба Польшчы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 81 чалавек, на літоўска-беларускай – 7.
Беларускае Радыё Рацыя