132 беларусы папрасілі статусу ўцекача ў Польшчы за месяц
Паводле польскага ведамства па справах іншаземцаў, у красавіку статус уцекача ў Польшчы папрасілі 132 грамадзяніны Беларусі. Гэта ў тры з паловай разы болей, чым за 2019 год.
Колькасць тых, хто звярнуўся па статус уцекача ў Польшчы, істотна павялічылася летась у жніўні, адразу пасля падаўлення мірных пратэстаў. У верасні яна была ўдвая болей, чым у папярэдні месяц, і цяпер, у красавіку, дасягнула максімуму.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ukrinform.ru
