14 друкарняў адмовіліся друкаваць даклад Нямцова «Пуцін. Вайна»



14 друкарняў адмовіліся друкаваць даклад Барыса Нямцова «Пуцін. Вайна» аб прысутнасці расейскіх войскаў ва Украіне. Пагадзілася толькі адна друкарня, і тое на ўмовах ананімнасці. Адмову тлумачылі зместам дакладу і сітуацыяй у краіне.

Даклад «Пуцін. Вайна» быў надрукаваны мінімальным накладам (3000 асобнікаў) за некалькі дзён да яго прэзентацыі друкарняй, якая пагадзілася зрабіць гэта без дамовы і на ўмовах ананімнасці.

Барыс Нямцоў не пасьпеў завершыць даклад «Пуцін. Вайна» аб удзеле расейскіх вайскоўцаў у канфлікце на ўсходзе Украіны. Пасля яго забойства працу над дакументам завяршылі яго паплечнікі. Сярод версій матываў для забойства калегі і сябры Нямцова называюць працу над гэтым даследаваннем.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.liga.net