14 траўня Музей Памяці Сібіры запрашае ўбачыць гісторыю рэпрэсій – «У савецкім пекле»
Да Еўрапейскай ночы музеяў 14 траўня Музей Памяці Сібіры падрыхтаваў тэматычны праход экспазіцыі наведвальнікамі пад назвай «У савецкім пекле», якую пакажа адмысловы экскурсавод.

Важнасць праекту для еўрапейскай гісторыі, у тым ліку і беларускай, адзначыў дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешынскі:
У Музеі Памяці Сібіры ўпершыню адбудзецца «Ноч музеяў». Падрыхтавалі мы сцежку, якую назвалі «У савецкім пекле». Яна паведамляе пра падзеі 70-гадовай даўніны, якія таксама нагадвае пра трагічныя падзеі, якія сёння адбываюцца ва Украіне. Цэлы час у нас гучыць аўдыёправаднік на беларускай і ўкраінскай мовах. Музей, які паўстаў у Беластоку, распавядае не толькі польскія гісторыі, але пра іншыя народы, якія былі дэпартаваныя ў далёкую Сібір.
Акрамя тэматычнага праходу, наведвальнікам прапануецца выстава жывапісу сібірачкі Аліцыі Раманы Эдвардс, якую ў дзяцінстве разам з сям’ёй выслалі з ваколіц Львова ў Казахстан. Пачатак Ночы музей у Музеі Памяці Сібіры 14 мая а 19-й гадзіне па вуліцы Węglowa (Вугальнай), 1.








Беларускае Радыё Рацыя
