14 траўня пройдзе „Беластоцкі паўмарафон”
Больш за 2000 чалавек прымуць удзел у „Беластоцкім паўмарафоне”.

Удзельнікі забегу ў надыходзячую нядзелю прабягуць вуліцамі Беластока ўжо ў 9-ы раз. Акрамя гэтага ў суботу адбудуцца забегі юніёраў і снеданковы забег на 3,5 кіламетры, а таксама ў нядзелю на закрыццё свята бегу сяброўскі забег на 5 кіламетраў. Сама ж асноўная траса складае 21,1 кіламетр.

Расказвае дырэктар „Беластоцкага паўмарафона”, – Гжэгаж Кучынскі:
– У гэтым годзе будзе насамрэч моцная міжнародная эліта. Колькасць удзельнікаў складае 3700 асоб. У самім марафоне будзе ўдзельнічаць больш за 2000 асоб. 900 дзяцей запісалася на бег юніёра і больш за 600 асоб запісалася на пяцікіламетровы забег.
Улічваючы складаную палітычную сітуацыю ў рэгіёне, было вырашана не запрашаць да ўдзелу ў „Беластоцкім паўмарафоне” асобных удзельнікаў з Беларусі.



Беларускае Радыё Рацыя
