147 мігрантаў спрабавалі перайсці польскую мяжу з боку Беларусі за мінулы дзень
16 гадоў таму
Польскія памежнікі за нядзелю, 6 жніўня, зарэгістравалі спробы 147 мігрантаў перайсці мяжу з боку Беларусі.
На ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных была заўважана вялікая група мігрантаў. Мяжу спрабавалі фарсіраваць адразу 84 чалавекі.
Да гэтага ў ліпені польскія памежнікі фіксавалі на мяжы спробу пераходу групай, у якой было да 60 мігрантаў.
Сярод мігрантаў былі грамадзяне Шры-Ланкі, Бангладэш і Алжыра.
У Літве ў нядзелю не было спробаў парушэння мяжы мігрантамі. У той жа час яны былі дастаткова актыўныя на мяжы Латвіі. Латвійская служба праінфармавала аб 74 парушальніках.