149 хворых COVID-19 на Падляшшы



Тры супрацоўнікі выратавальнага аддзялення клінічнага шпіталя ў Беластоку інфікаваныя каронавірусам. Як паведаміла прэс сакратар шпіталя Катажына Маліновска-Ольчык, прысутнасць каронавірусу паказала абавязковыя тэсты для ўсяго медперсаналу шпіталя. Раней каронавірус выявілі ў двух медсясцёр і супрацоўніцы рэгістрацыі. Сёння, 8 красавіка, на Падляшшы выяўлена 18 новых выпадкаў COVID-19. Агулам на Падляшшы 149 выпадкаў каронавірусу.

У Польшчы сёння выяўлена 205 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам. На сёння колькасць хворых узрасла да 5 205 чалавек, памерла 159 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя