15-гадоў з беларускай мовай і традыцыямі



Сёлета мінае 15 гадоў, як у Самаўрадавым дзіцячым садку №1 у Гайнаўцы пачалі праводзіць заняткі па рэгіянальнай адукацыі беларускай меншасці.

“Рэгіянальную гісторыю, культуру і мову беларусаў Падляшша спазнавалі і надалей спазнаюць дзеткі на нашых занятках,” – кажа настаўніца з Самаўрадавага дзіцячага садка №1 у Гайнаўцы, адна з ідэястваральніц рэгіянальных заняткаў Ала Супрун:

– На пачатку было так, што мы разм з нашымі дзецьмі паехалі ў Беласток з вясельнымі абрадамі. Гэта было 15 гадоў таму. Нам вельмі спадабалася, што нашыя дзеткі так файна гавораць і спяваюць па-беларуску. Мы падумалі, што было б файна, каб гэта развівалася. Мы пачалі малымі крокамі адукацыю. Мяркую, што ўдалося: паўстаў калектыў, які называецца “Калебка”.

Калектыў “Калебка” прымае ўдзел у шматлікіх беларускіх конкурсах і мерапрыемствах, супрацоўнічае з Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы. Рэгіянальная адукацыя вядзецца зараз у двух узроставых групах. Праводзяцца таксама ўрокі беларускіх народных танцаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара