15-годдзе калектыва “Вішанька-Чарэшанька”
У вёсцы Сухавольцы, што ў гміне Кляшчэлі, мясцовы калектыў “Вішанька-Чарэшанька” адзначыў 15-годдзе свайго існавання.
Рэпертуар калектыву базуецца на беларускім музычным фальклоры. „Песні – гэта нашая сямейная традыцыя,” – кажа Барбара Зімнох з калектыву “Вішанька-Чарэшанька”:
– Прыйшоў да нас псаломшчык Лукаш Барташук, ён з маёй матуляй фактычна заснавалі наш калектыў. Пасля далучылася мая цётка, родныя. Так і пачалі спяваць.
Юбілей стаў нагодай да ўрачыстага адкрыцця адрамантаванай святліцы ў Сухавольцах. Таксама прайшоў народны фэст для жыхароў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара