14 і 15 ліпеня пад Беластокам адбудзецца фестываль „Tutaka”
Праз месяц, 14 і 15 ліпеня, пад Беластокам адбудзецца фестываль „Tutaka”.
„У нас распрацаваная цікавая, насычаная музычная праграма”, – распавядае арганізатар падзеі, старшыня фонду „Tutaka” Павел Станкевіч:
– Будуць такія вядомыя гурты, як „Дай дарогу!” і „Дзецюкі”. Будуць папулярныя, не заўсёды ў беларускім асяроддзі, „Dlina Volny”. Таксама будзе „NOCHY”, мне падаецца амаль нікому незнаёмы. Варта паслухаць, што яны ствараюць, гэта вельмі класныя музыкі. Будзе таксама „BOTANIC PROJECT”. Ну зусім просты выбар, але мне падаецца, што дзякуючы гэтаму напоўнім крыху розным жанрам і розным падыходам да музыкі.
А завершыцца музычная частка выступам „Papa Bo”. Акрамя таго, наведнікаў фэсту чакаюць майстар-класы і дыскусіі па розных накірунках, спектаклі і многае іншае.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя