15 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу



Спробы замежнікаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу адбыліся на ўчастках, якія ахоўваюцца памежнымі заставамі ў Кузніцы, Баброўніках, Мельніку і Новым Двары, паведамляе strazgraniczna.pl.

Былі затрыманыя 7 йеменцаў, 2 іранцы, 2 сірыйцы, 2 суданцы і 2 грамадзяніна Эрытрэі.

Замежнікі заявілі, што прыбылі ў Беларусь з тэрыторыі Расеі. Больш за тое, адзін з патрулёў з боку Беларусі асляпляў польскія патрулі зялёным лазерным святлом.

Фота: Straz_Graniczna