150 тысяч злотых дафінансавання для памежнай службы



150 тысяч злотых дафінансавання перадала памежнай службе Ваяводская ўправа Падляшскага ваяводства. Палкоўнік памежнай службы Андрэй Рытвінскі і маршалак ваяводства Юры Ляшчынскі падпісалі дамову аб фінансаванні.

DSC03372

Паводле памежнікаў, гэта невялікія грошы, аднак яны патрэбныя для набыцця медыцынскага абсталявання.

Гэта першая такая дамова і першыя грошы для памежнікаў з боку ўправы, кажа маршалак Юры Ляшчынскі:

– Супраца асабліва з мясцовымі самаўрадамі была ўвесь час. Будзем і надалей яе працягваць. Мы бачым, што бяспека нашых межаў і бяспека нашага ваяводства для самаўрадаў вельмі важная.  

Апрача машыны хуткай дапамогі за грошы ваяводства памежнікі таксама набудуць палаткі для размяшчэння кантрабанды. Гадавы бюджэт Падляшскага аддзела памежнай службы складае 125 мільёнаў злотых.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара