16 гадоў таму не стала Сімоны Косак



15-га сакавіка спаўняецца 16 гадоў з дня смерці вучонай, біёлага, папулярызатара навукі і сапраўднай аматаркі жывой прыроды – прафесаркі Сімоны Косак.

Актывістку дагэтуль успамінаюць жыхары Белавежы, дзе адна з вуліц носіць яе імя:

– Колькі гадоў таму быў на сустрэчы і прыгадвалі пра Косак, яны памяталі.

– Адметная асоба, якая зрабіла шмат прыродазнаўчых перадач, чым і здабыла папулярнасць.

Прыхільнікі Сімоны Косак задумваюцца над стварэннем фонда ў памяць аб вучонай. Разглядаецца і пытанне публічнага выкарыстання радыёперадач Сімоны Косак „Чаму ў траве пішчыць”, якія гучалі на Радыё Беласток для далейшай папулярызацыі спадчыны даследчыцы.

Беларускае Радыё Рацыя