16 творцаў з Падляшша атрымалі стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства
У Беластоку прайшло урачыстае ўручэнне стыпендый маршалка ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюду культуры і абароне помнікаў культуры на 2018 год.
Стыпендыятаў абрала спецыяльная камісія, — кажа дырэктар дэпартамента культуры Маршалкоўскай управы, Анатоль Вап:
— У камісіі няма аніводнага прадстаўніка Маршалкоўскай управы. Гэта толькі людзі культуры, якія не працуюць ва ўстановах. Вось яны і прызначаюць стыпендыі сваім калегам. Управа ваяводства вельмі шануе іх рашэнне і рэдка калі бываюць нейкія змены.
Сёлета сярод стыпендыятаў і журналістка „Нівы” Анна Кандрацюк-Свярубская, якая напіша цыкл рэпартажаў пра людзей з Белавежскай пушчы па абодвух баках мяжы.
— Гэтая стыпендыя дае такі рэальны падмурак, падмацаванне, але я хачу сказаць таксама, што яна дае штуршок для аўтара, каб працягнуць, як у маім выпадку, пэўныя тэмы.
Стыпендыю атрымала таксама Анета Прымака-Онішк на даследаванне па тэме «Ад бежанства да абмену насельніцтвам. Далейшыя лёсы бежанцаў 1915 года».
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя