Памяці Сакрата Яновіча
У 8-ю гадавіну смерці выбітнага беларуска-польскага літаратара Сакрата Яновіча актуальным застаецца далейшы лёс такой з`явы, як беларуская літаратура Беласточчыны.
Разважае пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы Міхась Андрасюк:
– Чаму ў нас узнікла беларуская літаратура, як нідзе па-за межамі Беларусі, тут на Беласточчыне. Таму што тут беларусы жылі кампактна. Яны былі аўтахтонамі. Не дыяспарай, не пераехалі, ніадкуль не прыехалі. Яны з гэтай зямлі вырасталі. І вось пасля Другой сусветнай вайны з’явілася не адно пакаленне пісьменнікаў. Лепшых, горшых, але яны былі, як казаў Сакрат Яновіч. Польшча – гэта краіна дзвюх літаратур – польскай і беларускай.
Сакрат Яновіч пахаваны на праваслаўных могілках у Крынках. Адным з самых вядомых яго твораў з`яўляецца польскамоўнае эсэ «Białoruś, Białoruś», дзе аўтар спрабуе знайсці месца беларусам у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя