17-ы Марш памяці Сібіры ў Беластоку



Набліжаецца 17-ы Марш памяці Сібіры ў Беластоку. Штогадовае мерапрыемства прыцягвае ў Беласток людзей з усяго свету, якія былі сасланы ў Сібір. Сёлета прэзідэнт Беластока арганізуе канцэрт польскай спявачкі Ірэны Сантар у кіно „Форум”.

На мерапрыемствы прыедуць госці з Францыі, Злучаных Штатаў, Аўстраліі, а таксама каля 320 чалавек з Беларусі, кажа Тадэвуш Хведзь старшыня Саюза сібіракоў Польшчы:

– Гэта людзі, якія ўжо шмат разоў прыязджалі на маршы. Мы вітаем іх як сваіх, яны для нас як браты, якія ў той жа час пакутвалі ад рэпрэсій.

Марш памяці Сібіры ў Беластоку адбудзецца 8 верасня. Днём раней у кіно „Форум” чакаецца канцэрт спявачкі Ірэны Сантар.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя