196 іншаземцаў спрабавалі за апошнія суткі нелегальна трапіць у Польшчу
19 гадоў таму
196 замежных грамадзян, у тым ліку грамадзяне Бангладэш, Эрытрэі і Індыі за апошнія суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі раніцай у пятніцу ў памежнай службе. З іх 53 чалавекі спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу, але, убачыўшы патрулі, вярнуліся ў Беларусь.

У раёне мясцовасці Пласкі, двое грамадзян Сенегала, грамадзянін Каморскіх выспаў і грамадзянін Малі, перайшлі раку Ваўкушанка ў Польшчу.
Агулам з пачатку года Падляшскі памежны атрад затрымаў больш за 420 пасобнікаў і арганізатараў нелегальнага перасячэння мяжы. Паводле звестак памежнай службы, з пачатку года зафіксавана больш за 16 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, а з пачатку ліпеня – амаль 2 тыс.
