2-і дзень Фестывалю Абуджаных „Тутака” (абноўлена)



Ва ўрочышчы Барык каля Гарадку на Беласточчыне 7 жніўня працягваўся першы Фестываль беларускай сучаснай культуры.

 

* * * 

Завяршыўся фестываль „Тутака”, які сабраў разам беларусаў з Беларусі і Падляшша.

Вядоўца фестывалю Валярына Кустава выказалася пра фэст: 

– Я маю гонар весці першы Фестываль Абуджаных “Тутака”, які, па сутнасці, наследуе традыцыі “Басовішча”. І сюды прыязджаюць такія самыя апантаныя беларушчынай маладыя беларусы і беларусы ў веку. Гэта фестываль адраджэння нацыі. Фестываль, які з кожным годам будзе мацнець. Фестываль застанецца, а гэтая сітуацыя зменіцца!

Фестываль завершылі беларускі гурт NAVIBAND і ўкраінская спявачка Alina Pash, якіх вельмі цёпла сустрэла публіка.

* * * 

Завершыла канцэртны вечар фестывалю „Тутака” – украінская спявачка-рэперша, фіналістка 6-га сезона Х-фактар Alina Pash. 

Яшчэ адзін з хедлайнераў фестывалю – вельмі вядомы дуэт NAVIBAND (Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка)

Выступіў дуэт „Красная Зелень”, праўда не ў звыклым складзе. Маргарыта Ляўчук прадставіла найлепшыя песенныя пародыі, створаныя ў творчай суполцы з Андрэем Павуком, які ня змог прыехаць на фестываль.

 

фота Францішка Цярэшкі

***

Пачалася канцэртная праграма другога дня Фестывалю Абуджаных „Тутака”.  Вядоўцы Зміцер Косцін і Валярына Кустава напачатку нагадалі пра патранатаў фестывалю, фонды і пра інфармацыйную падтрымку, дзякуючы якім адбыўся гэты фестываль.

Першыя выступоўцы –  ILO&FRIENDS І

***

У прэсавым пакоі з Янай Запольскай Ілона Карпюк з сябрамі:

***

Ужо другі дзень праходзіць фестываль „Тутака”. Удзельнікі фестывалю Абуджаных выказаліся наконт яго.

Кацярына Дзермант:

–  Я ніколі не была на “Басовішчы”. Фестываль мне падабаецца. Мне падабаецца, што тут ёсць розныя людзі. Гэта такая камерная атмасфера, можна сказаць. Мне ўвогуле падабаецца, што беларусы сталі адзін да аднаго бліжэй.

Прысутная жанчына:

–  Я першы раз тут, фестываль вельмі добра праходзіць. Захапляюць самі беларусы, іх адносіны, іх яднанне, бо ніколі такога не назіралася за нашымі беларусамі, калі ўсе як адна сям’я. Ніхто не глядзіць – знаёмы ты, незнаёмы, блізкі  ці няблізкі. Усе як адна сям’я, і гэта вельмі ўражвае.

Прысутны мужчына:

–  Я б хацеў адзначыць маштабную арганізацыю і працу арганізатараў. Цудоўны гук, відэашэраг проста выдатна зроблены.

Фестываль мае працягнуцца да поўначы і сабраць на сваёй сцэне як беларускіх этнавыканаўцаў, так і польскіх.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя

Дыскусія „Мы тут былі і ёсць. І будзем? Беларусы Падляшша раней і сёння” пра тое, што варта ганарыцца тым, што мы – беларусы. Вядоўца – Яна Запольская.

***

***

***

У дыскусі з Уладам Грынеўскім „За мяжой: як застацца беларусам?” прадстаўнікі беларускіх дыяспар з Беластока, Лодзі, Уроцлава размаўлялі пра дапамогу беларускім уцекачам ад мясцовых дыяспар.

Як зазначыла Марына Ляшчэўская з фонду 20/20 у Беластоку, некаторыя людзі хутка асімілююцца, а для некаторых гэта вельмі цяжка, што, напэўна, звязана з псіхалагічным фактарам.

Паводле Артура Квяцінскага з „Беларускага саюзу салідарнасці Уроцлава”, калі прыязджаюць беларусы не айцішнікі, то яны, вядома, што страчваюць свой статус. Але палякі лаяльныя да беларусаў, і калі чалавек будзе старацца асімілявацца, то ён можа лёгка вярнуць гэты статус.

Ігар Юрчык з Салідарнасці беларусаў Лодзі поўнасцю з ім пагадзіўся. Як сказаў Ігар, першы год самы цяжкі, але калі чалавек вывучае мову, то адразу падымаецца яго статус, і ён выходзіць на новы ўзровень.

У дыскусіі размаўлялі і пра стаўленне палякаў да беларусаў.

Паводле Аляксея Ярахаўца са „Згуртавання свабодных беларускіх дыяспар замежжа”, калі прэзідэнт Польшчы падтрымаў гэты фестываль, значыць палякі  вельмі прыязна ставяцца да беларусаў. Напрыканцы ён падзякаваў усім за гэта.

***

Прайшла дыскусія на  тэму „Беларусы – салідарныя: у думках, у сэрцах, у дзеяннях”. Разам з нашай карэспандэнткай Янай Запольскай лідары фондаў па падтрымцы беларусаў у цяжкім становішчы размаўлялі пра праграмы падтрымкі.

Прадстаўніца фонду Марыя Мароз „Страна для жизни” звярнула ўвагу на тое, што зараз даводзіцца дапамагаць людзям падпольна, бо ўлады Беларусі зладзілі паляванне нават на валанцёраў. Алена Маркевіч з ініцыятывы „Партызанкі” зазначыла, што вельмі важная не толькі матэрыяльная дапамога, але юрыдычная і псіхалагічная.

Галоўная парада ад усіх прысутных бежанцам – гэта ў першую чаргу трэба разлічваць на сябе. Сапраўды, першасна фонды дапамагаюць асталявацца за мяжой, але пасля трэба самім знаходзіць працу. Галоўнае для фондаў – „даць вуду людзям і навучыць вудзіць рыбу”, умоўна кажучы, а не проста ўтрымліваць чалавека, які сядзіць і нічога не робіць.

***

***

Дыскусіі, канцэрты ды сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры. Ва ўрочышчы Барык працягваецца Фестываль Абуджаных “Тутака”.

На мерапрыемства прыехала многа прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У рамках фестывалю працуюць таксама крамы з беларускімі выдавецтвамі ў Польшчы.

Гэта новая і цікавая ініцыятыва, падкрэсліў старшыня Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

– “Басовішча” скончылася, але гэтая новая ініцыятыва крыху ў іншым фармаце. Бачым, што тут больш пашыраная праграма  і больш такі мастацкі і культурны спосаб сказаць, што ў нашых сэрцах, у нашых думках. Тое, што мы думаем пра тую сітуацыю, якая за мяжой. Будзе цікава паглядзець, як гэта будзе развівацца, а можа гэта ёсць подых чагосьці такога лепшага.

Ужо са сцэны гучаць песні і вершы беларускага пісьменніка Андрэя Хадановіча. Адбываюцца дыскусіі з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя ***

Адбылася дыскусія на тэму „Як мяняліся палітычныя сістэмы: беларусы ў гісторыі”.  Улад Грынеўскі размаўляў з гісторыкам, прафесарам Алегам Латышонкам пра паўстанне Кастуся Каліноўскага і яго ролю ў беларускай рэвалюцыі. Таксама закранулі пытанні ўтварэння БНР і фармавання беларускай нацыі. Пагаварылі і пра польскі рух „Салідарнасць”. Паводле Алега Латышонка, тады мясцовыя беларусы не надта добра ўспрынялі яго, у адрозненне ад палякаў. Бо гэта была патрыятычная польская і каталіцкая арганізацыя. Але, як заўважае гісторык, калі цяпер чытаеш успаміны, то ўсе тады былі – за. Але так тады не было. І напачатку „Салідарнасць” адразу не перамагла таксама. Толькі праз некалькі гадоў адбылася перамога над камуністычным рэжымам.

***

Другі дзень фэсту пачаўся з сустрэчы ў Дыскусійнай студыі Фестывалю Абуджаных „Тутака”. 

Тамаш Суліма – старшыня Аб’яднання беларускіх журналістаў у Польшчы гутарыць з  аўтарамі рэпартажу „Песні абуджэння” – журналістамі Польскага радыё “Беласток”  Аліцыяй Петручук і Зміцерам Косціным.

* * * 

Суботняя праграма другога дня фестывалю наступная:

13.00 – “Песні абуджэння” – радыёрэпартаж на Фестывалі абуджаных “Tutaka” 

14.00 – Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам на Фестывалі абуджаных “Tutaka”

15.00 – Як мяняліся палітычныя сістэмы: беларусы ў гісторыі

16.00 – Беларусы – салідарныя: у думках, у сэрцах, у дзеяннях

17.00 – За мяжой: як застацца беларусам?

18.00 – Мы тут былі і ёсць. І будзем? Беларусы Падляшша раней і сёння

19.00 – Фестывальныя кінапаказы / аўтарская сустрэча з фатографам Юрыем Раецкім

21.00 – КАНЦЭРТ. ДЗЕНЬ ДРУГІ

21.00 – ILO&FRIENDS

22.00 – Красная Зелень

23.00 – NAVIBAND

24.00 – Аліна Паш

01.00 – 04.00 – ПРОСТА ТАНЦУЙ – танцавальныя DJ-сеты

Акрамя гэтага, у намётах нашых партнёраў будуць праходзіць розныя мерапрыемствы!

Беларускае Радыё Рацыя