2 красавіка ў Беластоку адбудзецца акцыя супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі



Беларуская Дыяспара Беластока запрашае на акцыю пратэсту СУПРАЦЬ размяшчэння расейскай ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ ў Беларусі. Акцыя пройдзе ў нядзелю, 2 красавіка, а 13-ай гадзіне па адрасе вуліца Вольнай Беларусі, 9. Гэта насупраць консульства Рэспублікі Беларусь.

На думку арганізатараў акцыі, размяшчэнне расейскай ядзернай зброі гэта:

– канчатковая адмова Беларусі ад суверэнітэту,

– прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва Беларусі,

– доказ акупацыі краіны Расеяй,

– акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі.

Запрашаем на акцыю ўсіх тых, хто лічыць, што незалежнасць краіны – яе вышэйшая каштоўнасць, хто ўсведамляе важнасць суверэнітэту Беларусі для нас і, што яшчэ важнейшае, для нашых дзяцей! – гаворыцца ў абвестцы.

Беларускае Радыё Рацыя