2 траўня ў Беластоку выстава ў падтрымку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута

2 траўня 2022 года а 12.10 у Беластоку ля скверу пры помніку Ежы Папялушку пройдзе адкрыццё выставы „Зняволеныя за польскасць”. У адкрыцці возьмуць удзел прадстаўнікі ўладаў Беластоку і Саюзу палякаў у Беларусі.
Выстава прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту, прадстаўляе таксама дзейнасць палякаў, што пражываюць у Беларусі і, нягледзячы на рэпрэсіі лукашэнкаўскіх уладаў, працуюць на карысць польскага школьніцтва, культуры і традыцыі.
Арганізатары выставы:
Związek Polaków na Białorusi
Podlaski Oddział Stowarzyszenia „Wspólnota Polska” w Białymstoku
Кантактны тэлефон: Марына Цішкоўская (Maria Ciszkowska) +48 575 042 227
