20 гадоў без Марылькі



20  гадоў таму, ва ўзросце 37 гадоў, адыйшла ў вечнасць Марылька Базылюк-Саснюк – паэтка, настаўніца, актывістка беларускага руху на Беласточчыне і перадусім маці. Успаміны пра Марыльку Базылюк-Саснюк збірае яе наймалодшы сын Куба, якому тады, у 96-ым годзе, ішоў чацвёрты год.

Узгадвае Васіль Ляшчынскі, былы дырэктар бельскай школы №3, з дадатковым навучаннем беларускай мовы, які прымаў Марыльку на працу:

– Яна вызначалася прыгажосцю. Была вельмі далікатнай. Неяк я даведаўся, што яна закончыла беларускую філалогію і шукае прыцу. І мы ўзялі яе, без пратэкцыі. Калі яна размаўляла з дзецьмі, ці з бацькамі, ці з настаўнікамі, то ў яе знешнім выглядзе і словах было чутна, што яна так дэлекатна вядзе гэтую размову, – гэта была такая вялікая яе культуру.  

У лютым 2012 году пад назвай „Марылька” выйшла ў свет кніга, у якой змешчаны вершы, дакуманты і фатаграфіі пра Марыльку. Кніга прысвечана дзецям Марылькі – Міхалу, Ксені, Давіду і Якубу.

marylka_1Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя