20 траўня ў Вільні – беларуска-літоўскі „Пікнік паэзіі”



Як працяг ночы музеяў – пікнік паэзіі. Узгадваючы супольныя чытанні, што адбыліся ў Вільні ў 1938 годзе, арганізатары запрашаюць на беларуска-літоўскі паэтычны пікнік у Вільні. Месца: Užupio 17A, Вільня, дворык каля касьцёлу Св. Барталамея. Час: 20 мая, 13:30.

Адказныя за вершы: паэт Алег Мiнкiн, перакладчык і празаік Андрэй Антонаў, паэт Рычардас Шылейка.

Калi дожджык будзе ў рамантычным настроi i захоча да нас далучыцца, то месцам сустрэчы будзе кавярня на Зарэччы амаль што насупраць касьцёлу. У гэтым выпадку будзе дадатковая абвестка. Уваход вольны!

Беларускае Радыё Рацыя