20-ыя ўгодкі Семяноўскага вадасховішча



Які ўплыў на асяроддзе, грамадства і гаспадарку мела ўзнікненне Семяноўскага вадасховішча? На такія пытанні адказваюць удзельнікі семінара ў 20-ыя ўгодкі адкрыцця гэтага найбольшага на Падляшшы штучнага вадаёма. Паводле кіраўніка Семяноўскага вадасховішча Лявона Хлябіча, вада з возера павінна берагчы перад засухай шматлікія тэрыторыі ваяводства:

– Мела дапамагаць у Супраслі, каб больш было вады, і каб Беласток меў адкуль браць ваду для прамысловасці, для камунальнай гаспадаркі. Гэтага не зрэалізавалася. Затое ўсе такія функцыі, як бяспека перад паводкай, упарадкаванне, турыстыка, прадукаванне электрычнасці – гэта зрэалізавался.

„З’яўленне такога вялікага вадасховішча адбілася на мяцовым грамадстве і прыродзе. Будаўнікі знішчылі каштоўныя балоты і залілі пяць вёсак, жыхароў якіх перасялілі,” – кажа бурмістр гміны Міхалова, якая прылягае да вадасховішча, Уладзімір Канончук:

– Старэйшыя людзі ніколі не хочуць пераязджаць на новыя месцы, у невядомыя месцы. І думаю, гэта было цяжка. Маладыя пакаленні пераязджаюць у горад і хутка прыстасоўваюцца да новых рэаліяў. Але, як кажуць, старыя дрэвы не перасаджваюць.

Заўтра – другі дзень семінара. Удзельнікі будуць гаварыць пра магчымасці прыстасавання Семяноўскага вадасховішча да сучасных патрабаванняў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя