200 тысяч злотых на 20 культурных праектаў
Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку пачынае другі год праграмы “Падляшскі памост культуры”. У яе межах культурныя ўстановы, арганізацыі, але і прыватныя асобы, змогуць атрымаць дафінансаванне ў памеры 10-ці тысяч злотых на ініцыятывы, звязаныя з культурнай адукацыяй. Дадаткова ў межах праграмы можна ўдзельнічаць у майстар-класах.
“Праграма дафінансавання праектаў і майстар-класы стартуюць у сакавіку”, – кажа дырэктар Ваяводскага асяродка культуры Цэзары Мелька:
– Хочам стартаваць з праграмай крыху раней, можа ў сакавіку, каб павялічыць час на рэалізацыю, прынамсі да кастрычніка. Будзем падтрымліваць ініцыятывы да вакацыяў і падчас выкацыяў. І будзем імкнуцца падтрымліваць тыя рэгіёны, дзе культурная адукацыя выглядае не лепшым чынам.
“Падляшскі памост культуры” – гэта трохгадовая праграма Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку. На ўсе мерапрыемствы ў межах “Памосту” асяродак атрымаў 820 тысяч злотых з Нацыянальнага цэнтра культуры.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
