2023 год – Год Супрасльскага кодэкса ўрачыста адкрыты
Гэтыя ды іншыя мерапрыемствы 21-га чэрвеня ў Супраслі агучылі сябры аргкамітэта Года Супрасльскага кодэкса, які праходзіць пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшчы Анджэя Дуды.

Арцыбіскуп Якуб падзякаваў уладам ваяводства за рашэнне прызначыць 2023 год – годам Супральскага кодэксу:
– Дэпутаты ваяводскага сейміку пастанавілі 2023 год прызнаць годам Супрасльскага кодэкса ў ваяводстве. Супрасльскі кодэкс – гэта рукапіс славянскага пісьменства, дакладней, запісаны ў старацаркоўнай славянскай мове, ён паходзіць з Балгарыі. Датаваны пачаткам 11 стагоддзя.

Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі падкрэсліў, што асобнае значэнне для развіцця рэгіёну адыграе і міжнародная канферэнцыя пра Супрасльскі кодэкс, якая адбудзецца з 22 па 24 верасня ў Супраслі:
– Размаўлялі, каб падчас канферэнцыі ў верасні мець гэты Кодэкс у сябе. Створаны арганізацыйны камітэт, каб пастарацца прывезці Кодэкс да нас. Мы ўрачыста плануем адкрыць канферэнцыю, удзельнікі будуць не толькі з Польшчы, але і з-за граніцы. І каб тут, ў Супрасльскім манастыры, яны маглі б пабачыць гэты пісьмовы помнік.
Сярод шматлікіх мерапрыемстваў у межах Года Супрасльскага кодэкса чакаюцца: пераклад кнігі на польскую мову і выданне Супрасльскага кодэкса, усталяванне памятных скульптур да помніка і выданне буклета, які знаёміць дзяцей з гісторыяй і каштоўнасцю гэтай бясцэннай кнігі.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя
