21 лістапада ў Беластоку адбудзецца чарговая акцыя пратэсту
У нядзелю, 21 ЛІСТАПАДА, у 14.30 запрашаем на Рынак Касцюшкі (каля помніка Пілсудскаму) на акцыю пратэсту супраць дзеянняў тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі. Усе мы апошнім часам шакаваныя тым, як рэжым выкарыстоўвае мігрантаў у якасці сродку ціска на Еўразвяз. Ідзе адкрыты шантаж з патрабаваннем прызнаць дыктатара законна абраным прэзідэнтам.

Але тое, што мы бачым на мяжы – толькі верхавіна айсберга, гэта адбываецца на вачах усяго свету. А ў цемры беларускіх турмаў працягваюцца гвалт і беззаконне, там знаходзяцца больш за 1000 палітзняволеных. Іх катуюць, збіваюць і забіваюць. З лета 2020 году па сёняшні дзень. Зараз Беларусь існуе ва ўмовах небывалага тэрору і несвабоды.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць не весціся на шантаж дыктатара, прызнаць Лукашэнку і яго паплечнікаў ТЭРАРЫСТАМІ. І працягваць ціск да таго моманту, пакуль правы чалавека перастануць быць пустым гукам на Беларусі!
Арганізатары акцыі.
