21 снежня зарэгістравана 18 спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы
21 снежня супрацоўнікі польскай памежнай службы зарэгістравалі 18 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, чытаем у твітэры памежнай службы.

На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Белавежы, група з некалькіх замежнікаў спрабавала сілай перасекчы мяжу, закідаючы польскія патрулі камянямі. У Польшчы ніхто не трапіў.
Прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска таксама паведаміла, што ў лістападзе было выканана 139 рашэнняў аб дэпартацыі мігрантаў у краіны іх паходжання. Ганна Міхальска таксама паведаміла, што за апошнія суткі ў Польшчу легальна ўехалі 82 рэпрэсаваныя грамадзяне Беларусі.
