210 тысяч пачак тытунёвай кантрабанды



210 тысяч пачак цыгарэт – гэта кантрабанда, якую выявілі ў апошнія дні польскія мытнікі.

Нелегальны груз, які ацэньваецца ў 2,5 мільёны злотых, выяўлены ў пункце пропуску Бераставіца-Баброўнікі ў грузавым аўтамабілі. Расказвае прэс-сакратар Мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

Супрацоўнікі мытнай службы ў Баброўніках зрабілі прасвятленне і асаблівы дагляд польскай фуры, якая вязла ў Польшчу рулоны з ізаляцыйнай плёнкай. Падчас праверкі грузу высветлілася, што ў кожным са 160 рулонаў схавана тытунёвая кантрабанда. У звязку з гэтым мытная служба пачала крымінальную справу, затрымаўшы нелегальны тавар і грузавы аўтамабіль разам з прычэпам.

Польскі кіроўца грузавога аўтамабіля быў дапытаны. За такую буйную кантрабанду яму пагражае нават да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. З пачатку года падляшскія мытнікі выявілі ўжо 1 мільён 300 тысяч пачак нелегальных цыгарэт.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.scelna.gov.pl