Беларускае “Купалле” ў Белавежы (фота)



Сотні людзей гулялі на беларускім “Купаллі” ў Белавежы. Традыцыйна мерапрыемства пачалося купальскім карагодам. Пасля ў мясцовым Амфітэатры прайшла канцэртная частка. Выступілі шматлікія беларускія калектывы з Падляшша, ды “Белыя Росы” з Беларусі. Сёлета “Купалле” адкрываў калектыў “Асенні ліст” з Гарадка.

“Гэта для нас вялікі гонар” – радуецца Гелена Ляховіч:

– Я вельмі рада, бо гэта гонар – адкрываць такое цудоўнае свята. Нам вельмі прыемна спаткаць такую вялікую колькасць людзей. І кожны верыць, што знойдзе папараць-кветку, якая зацвіце. А я проста ўпэўнена, што мы яе знойдзем.

Канцэртную частку мерапрыемства завяршыў феерверк, а пасля купальскага абраду пускання вянкоў, пачалася забава з калектывам “Ас” з Беластоку.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара