Марыюш Блашчак: Палякі стрымліваюць гібрыдную атаку Лукашэнкі (абноўлена)



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі накіраваў дэпутататам Еўрапарламента ліст аб сітуацыі на мяжы Польшчы, Літвы і Латвіі з Беларуссю. „Расея і Беларусь перайшлі ўсе магчымыя межы, мы павінны дзейнічаць рашуча праз эканамічныя санкцыі”, – напісаў кіраўнік урада.

Ліст змяшчае 7 палажэнняў, якія, паводле прэм’ера, дазволяць Еўропе праявіць ініцыятыву і блакаваць дзеянні Пуціна і Лукашэнкі.

* * *

Кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі запэўніла прадстаўнікоў ААН, што «прыкладзе ўсе намаганні» дзеля вырашэння сітуацыі з мігрантамі. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Анатоль Лапо падчас сустрэчы з рэгіянальнай дырэктаркай Міжнароднай арганізацыі міграцыі па краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рэнатай Хэльд і намесніцай дырэктара Бюро Еўропы УВКБ ААН Анжэлай Лі Росі. «Памежны камітэт адкрыты для дыялогу з усімі зацікаўленымі бакамі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні камітэту.

* * *

Еўразвяз выдзеліць 3,5 млн еўра на вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны. Пра гэта заявіла ў аўторак кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Усё больш мігрантаў аказваюцца ў пастцы, і мы будзем супрацоўнічаць з агенцтвамі ААН, каб палегчыць іх вяртанне дадому. Мы мабілізуем да €3,5 млн для падтрымкі добраахвотнага вяртання з Беларусі», — паведаміла яна.

* * *

Эстонія адправіла ў Польшчу 100 салдат і спецпадраздзяленні з беспілотнікамі. У краіне падкрэсліваюць, што гэта выказванне салідарнасці з Польшчай падчас гібрыднай атакі Беларусі.

„Задачай жаўнераў будзе пабудова і рамонт часовай агароджы, а таксама абслугоўванне і разблакіроўка аўтамабільных дарог на польска-беларускай мяжы. Дзякуй за вашу падтрымку!”, – напісаў у сваім twitter Mariusz Błaszczak.

* * *

Ля лагістычнага цэнтра „Брузгі” пачалі ўстанаўліваць прэс-цэнтр для прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Гэта дасць журналістам больш камфортныя ўмовы працы і стабільны доступ у Інтэрнет.

– Ён неабходны для таго, каб аблегчыць працу нашым журналістам. Ён дапаможа зрабіць працу карэспандэнтаў больш планавай. Такім чынам будуць забяспечаны ўмовы для хуткай падачы аператыўнай, а галоўнае праўдзівай інфармацыі, – сказаў у інтэрв’ю БЕЛТА Віктар Лісковіч.

* * *

Польшча назірае рост агрэсіі мігрантаў і спецслужбаў Беларусі на мяжы. Сказаў сёння журналістам Станіслаў Жарын – прэс-сакратар міністра каардынатара польскіх спецслужбаў.

Мы бачым, што рэжым Лукашэнкі ўсё яшчэ шукае новыя кірункі для прыцягнення ў Беларусь іншаземцаў. У нас ёсць сігналы пра тое, што выкарыстанне маршруту паміж Масквой і Менскам можа актывізавацца ў бліжэйшы час, каб распаліць гэты крызіс,”- адзначыў Жарын.

– Мы бачым усё большую агрэсіўнасць на нашай мяжы. Па-ранейшаму паўтараюцца спробы фарсіраваць нашу граніцу, і гэтыя спробы, паводле нашых ацэнак, будуць працягвацца. З іншага боку, мы таксама бачым, што рэжым Лукашэнкі ўсё яшчэ шукае новыя кірункі для прыцягнення ў Беларусь замежнікаў. У нас ёсць сігналы аб тым, што выкарыстанне маршруту Масква-Менск можа ўзмацніцца ў бліжэйшы час для распальвання гэтага крызісу, арганізаванага службамі Беларусі.

Станіслаў Жарын адзначае, што крызіс на беларуска-польскай мяжы працягваецца. А рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў дзеля прапагандысцкіх мэтаў на міжнароднай арэне:

– Палітычны крызіс, створаны праз рэжым Беларусі, працягваецца. Не маем на гэты момант сігналаў, што гэтая стратэгія і тактыка Беларусі будзе зменена. Ратацыя мігрантаў можа быць маніпуляцыяй у міжнародным маштабе.

Паводле апошніх дадзеных, апублікаваных польскай памежнай службай, за апошнія суткі зафіксавана 174 спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі. 

Фота: polsatnews.pl

* * *

Расходы па ўтрыманні мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, павінны ўзяць на сябе міжнародныя грамадскія арганізацыі і партыі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Гарадзенскай вобласці Уладзімір Каранік у эфіры «Беларусь 1». „Мы падставілі плячо людзям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Але тыя, хто спрыяў яе ўзнікненню, павінны зараз садзіцца за стол перамоваў і вырашаць, якім чынам кампенсаваць выдаткі дзяржаве”. Па словах Караніка, «гэта праблема міжнароднай супольнасці. І міжнародныя грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі павінны браць на сябе фінансавы цяжар па ўтрыманні гэтых людзей».

Учора ў эфіры тэлеканала СТВ старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юлія Абуховіч паведаміла, што суткі знаходжання мігрантаў у лагістычным цэнтры каля „Брузгоў” абыходзяцца прыкладна ў 20 тысяч еўра.

* * *

Польшча вырашыла не перакрываць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю. Раней кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што польскі ўрад можа перакрыць усе памежныя пераходы ў адказ на арганізаваны афіцыйным Мtнскам міграцыйны крызіс.

* * *

2600 іншаземцаў, якія нелегальна апынуліся на тэрыторыі Польшчы, затрымалі сёлета памежныя службы краіны, кажа прэс-сакратар польскіх памежнікаў – Анна Міхальска:

-Калі казаць пра колькасць затрыманых, то з пачатку гэтага года іх было каля 2 600. На гэтым адрэзку мяжы іх было 98. Лічба асоб, якіх затрымліваем на польска-беларускай мяжы, узрасла ў гэтым годзе больш чым у два разы.

За апошнія суткі зафіксавана 174 спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі.  Паведаміла Анна Міхальска:

– У панядзелак каля 21.00 на ўчастку, ахоўваемым пагранзаставай у Белавежы, была зроблена спроба незаконнага перасячэння мяжы. Гэта была група з 50 мігрантаў. 18 чалавек гвалтам перайшлі мяжу. Закідвалі камянямі, ставілі масты на канцэрціны, неслі драбіны. На беларускім баку таксама выкарыстоўваліся шумавыя гранаты. Гэтыя людзі прарваліся ў Польшчу на адлегласць некалькіх метраў. Іх арыштавалі. Сярод іх 13 грамадзян Ірака і 5 егіпцян. Асобы былі праінфармаваныя аб абавязку пакінуць тэрыторыю Польшчы і дастаўлены да лініі мяжы.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP/Rafał Guz

* * *

Чарговая спроба незаконнага перасячэння мяжы была сарваная ў раёне Белавежы, паведамілі ў Мінабароны, Польшчы, дадаўшы, што напад „агрэсіўных мігрантаў” падтрымлівалі беларускія сілавікі. 50 чалавек спрабавалі перасекчы мяжу з Польшчай.

Фота: Podlaska Policja / Twitter.com

„Агрэсіўныя мігранты, якія падтрымліваюцца беларускімі службамі, штодня спрабуюць незаконна прарвацца праз нашу мяжу. На працягу многіх тыдняў, як і сёння ўвечары, польскія жаўнеры і афіцэры стрымліваюць гібрыдную атаку Лукашэнкі і бароняць Польшчу ды ўсю Еўропу”, — адзначыў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

За мінулыя суткі адбылося 174 спробы незаконнага перасячэння мяжы. На ўчастку ў Белавежы замежнікі спрабавалі фарсіраваць мяжу – паведамляе польская памежная служба ў Twitter.