У Беластоку развітаюцца з Васілём Петручуком



У сераду, 23 студзеня, адбудзецца развітанне з беларускім пісьменнікам з Падляшша  – Васілём Петручуком. Паніхіда пачнецца а 12-й гадзіне ў царкве прарока Іллі на беластоцкіх Дайлідах.

Аўтар біяграфічнай аповесці «Пожня» нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Грабавец на Гайнаўшчыне. Сябра беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі.  

У польскім друку выступаў з шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 годзе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва».

Памёр 19 студзеня на 93 годзе жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя