24-26 верасня пройдзе міжнародная канферэнцыя „Супрасльскі манастыр і эліты Рэчы Паспалітай”
У пятніцу, 24 верасня, а 12-й гадзіне ў Супраслю адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага будынку Публічнай Бібліятэкі па вуліцы Целічаньскай-1 (Cieliczańskiej 1.)
Пасля адкрыцця, а 14.30 пачнецца Міжнародная навуковая канферэнцыя, якая арганізавана Супрасльскай Гарадской Управай. Канферэнцыя будзе прысвечана памяці ўкраінскага гісторыка, прафесара Ігара Скочыляса. Назва канферэнцыі „Супрасльскі манастыр і эліты Рэчы Паспалітай”. Возьмуць удзел навукоўцы з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы і Сербіі.
Міжнародная канферэнцыя скончыцца ў нядзелю малітвай у супрасльскіх святынях за супакой душы прафесара Ігара Скочыляса.
Беларускае Радыё Рацыя