24 сакавіка пачынаецца новы сезон гарадскога ровара BiKeR у Беластоку



На тыдзень раней, чым запланавана, пачынаецца новы сезон гарадскога ровара BiKeR у Беластоку.

24 сакавіка ад адзінаццатай гадзіны беластачане змогуць зноўку браць напракат ровары з трыццаці станцыі, размешчаных па ўсім горадзе. Сёлета Беластоцкая сістэма гарадскіх ровараў BiKeR пабольшыцца на 15 пунктаў і 150 ровараў.

Новыя роварныя станцыі ўзнікнуць у чэрвені, кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Роберт Юзвіяк.

Некаторыя станцыі будуць павялічаныя, некаторыя паменшаныя, але дакладна, колькасць станцый павялічыцца на 15. 

BiKeR дзейнічае ў Беластоку з траўня мінулага году. У першым сезоне ў сістэме зарэгістравалася 26 тысяч чалавек, якія 350 тысяч разоў бралі веласіпеды напракат.

Сезон будзе працягвацца да канца лістапада. Кошты не зменяцца – гадзіна язды роварам каштуе адзін злоты.

Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя, Беласток