25 гадоў таму была падпалена царква на Cвятой Гары Грабарцы
25 гадоў таму была падпалена Царква Праабражэння Гасподняга на Святой Гары Грабарцы.
Гэта была вялікая трагедыя для праваслаўных у Польшчы. На месцы дашчэнту спаленага храма, дзякуючы намаганням вернікаў, узнік новы, падобны да ранейшага, кажа айцец Уладзімір Місеюк з Саколкі:
– Не думалі, што царква калісьці будзе адбудавана. Але калі вернікі настолькі аб’ядналіся вакол гэтай бяды, то гэта бяда напалову.
Галоўныя рэлігійныя ўрачыстасці на Святой Гары праходзяць у свята Праабражэння Гасподня – ў другой палове жніўня.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlasiemniejznane.wordpress.com
