25 кастрычніка ў Беластоку акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс
25 кастрычніка, у аўторак, у Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з журналістам і дзеячам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам (ён па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні) і старшынёй Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс, якая таксама знаходзіцца пад крымінальнай справай і абмежавана ў правах. Прайшло ўжо 19 месяцаў з таго дня, калі лідары Саюзу палякаў у Беларусі былі арыштаваныя. Акцыя салідарнасці як звычайна пройдзе ў скверы ля помніка Ежы Папялушку і пачнецца а 18-й гадзіне.