25 красавіка: Радаўніца – „Вялікдзень мёртвых”
Радаўніца 25-га красавіка – афіцыйны выходны ў Беларусі. На Падляшшы гэты дзень больш вядомы як „Радасны”, а на Палессі – як „Радасныя Дзяды”. Незалежна ад назвы галоўная мэта дня – наведаць магілы продкаў і ўспомніць пра іх.
Як мігрантам з Беларусі правесці гэты дзень на Падляшшы разважае даследчыца памінальнай культуры, доктарка гістарычных навук Гражына Харытанюк-Міхей:
– Можна проста пайсці на магілы, хаця б на выгоду, дзе ёсць шмат магілаў дзеячаў беларускай культуры, пісьменнікаў. Людзі, якія прыехалі з Беларусі таксама гэтым займаюцца. Можна пакласці яйка ці паставіць свечку. Самае істотнае – гэта кантакт з на шымі продкамі.
Святкаванне Радаўніцы з даўніх часоў — спосаб падзяліць радасць з памерлымі сваякамі з нагоды ўваскрэсення Хрыста і перамогі над смуткам. Сярод сучасных парадаў у Радаўніцу – абавязкова наведаць магілы сваякоў, адмовіцца ад штучных кветак і высадзіць жывыя расліны.
Беларускае Радыё Рацыя