25 ліпеня, стартуе ХІ Міжнародны фестываль «Падляшская актава культур»



Каля 600 выступоўцаў, 28 калектываў і рэкордныя 27 мясцовасцей. У сераду, 25 ліпеня, стартуе адзінаццаты Міжнародны фестываль «Падляшская актава культур». Жывыя танцы і фальклорная музыка – ўсё гэта будзе можна пабачыць і пачуць у час фестывальных канцэртаў у Беластоку ды іншых мясцовасцях. На сцэне выступяць калектывы з Сербіі, Грузіі, Украіны, Чэхіі, Македоніі, Албані і Польшчы.

У час канцэртаў у Беластоку выступяць беларускі калектыў Жэмэрва ды этна-трыа Тройца. Кажа дырэктар ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку Цэзары Мелько:

Не не пазбягаем сучасных форм. «Троіца» — гэта прыклад такога гурта, які спалучае сучасныя і традыцыйныя інструменты. Таму мы не абмяжоўваемся, не хочам ісці толькі і выключна у кірунку традыцыі.

Фестываль Падляшская культурная актава наведае дваццаць сем мясцовасцей на Падляшшы між іншым Белавежу, Гайнаўку, Бельск Падялшскі, Заблудаў, Нараўку ды Гарадок. Інаўгурацыя ў сераду 25 ліпеня на Рынку Касцюшкі ў Беластоку. Тады заспявае «Жэмэрва».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток