26-я гадавіна катастрофы цягніка з хлорам у Беластоку
9 сакавіка 1989 года cышлі з рэек пяць вагонаў са cмяротным газам – вадкім хлорам. Нягледзячы на вялікую небяспеку, дзякуючы хуткай выратавальнай аперацыі адказных службаў, хлор з цыстэрнаў – не выцек.
Кожны год, у беластоцкіх касцёлах і цэрквах, людзі дзякуюць за ахову горада. Кажа Праваслаўны Архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў:
– Штогод сустракаемся ў нашых святынях, каб падзякаваць Богу за тое, што да гэтага трагічнага здарэння не дайшло. Бог часамі нас папярэджвае, мы павінны за папярэджанне і недапушчэнне гэтага трагічнага здарэння дзякаваць Богу.
На месцы трагедыі па вуліцы Палескай адбудуцца галоўныя ўрачыстасці з удзелам прэзідэнта Беластока – Тадэвуша Трускаляскага. Каля помніка-крыжа супольна памоляцца праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія святары.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.p