28 жніўня ў Беластоку пачынаецца “Wschód Kultury – Inny Wymiar”



Канцэрты беларускіх зорак, вулічныя тэатры, выставы ды кулінарныя майстр-класы – ужо ў наступныя выходныя ў Беластоку пачынаецца фестываль “Wschód Kultury – Inny Wymiar”.

3c9f88462d7f1db092c2437891cf5514

 

Сёлета мерапрыемства прысвечана беларускай сучаснай культуры. Падчас чатырох дзён фестывалю выступяць гарадзенскія ды-джэі, гурт “Стары Ольса”, а таксама адбудзецца выстава старых беларускіх фотаздымкаў Albom.pl.

У Беластоку адбудзецца прэм’ера музычнага праекта “АБ-БА-Аркестр”, які можна было пачуць на сёлетнім “Басовішчы”, кажа Барбара Пякарская з абяднання “АБ-БА”, якое з’яўляецца стваральнікам праекта:

– У ім выступае 25 вучняў, так як 25 гадоў “Басовішчу”, а з імі спяваюць зоркі беларускай рок-музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Юрка Асеннік, Хрыстафор Сіськевіч, Аляксандр Памідораў, а таксама нашыя падляшскія музыкі.

Апрача канцэрта аб’яднанне “АБ-БА” таксама падрыхтавала фільм “Гавораць беларусы Падляшша”. У ім свае гісторыі распавядаюць жыхары Падляшша з розных куткоў ваяводства на мясцовых дыялектах. Паказ фільма запланаваны на нядзелю 31 жніўня ў галерэі Слендзінскіх. Фестываль “Wschód Kultury – Inny Wymiar” пачынаецца ўжо ў чацвер 28 жніўня.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя