29 ліпеня пройдзе 22-і Міжнародны фестываль “Сяброўская бяседа”
Песні, забавы, конкурсы і сямейны пікнік. У бліжэйшую суботу, 29 ліпеня, пройдзе 22-і Міжнародны фестываль “Сяброўская бяседа”. Усіх ахвотных запрашаюць у амфітэатр над возерам у Зарэчанах а 17-ай гадзіне.
Пра галоўную ідэю фестывалю распавядае Рыгор Карповіч з Гміннага цэнтру культуры ў Гарадку:
-“Сяброўская бяседа” – гэта беларускі фестываль, галоўнае – беларускай музыкі. Ідэя гэтага фестывалю – паяднаць людзей у форме сяброўскага спаткання, на якім людзі сустракаюцца разам, гуляюць і глядзяць выступы калектываў.
РР: Што тычыцца самой праграмы, на колькі часу яна разлічана, можа некаторыя гурты назавеце, якія будуць выступаць?
Рыгор Карповіч: Будзе многа беларускіх калектываў і гэта будуць калектывы з нашай гміны, з суседніх гмінаў. На жаль, у гэтым годзе калектываў з самой Беларусі не будзе. Бо такая палітычная сітуацыя ў нас узнікае, што цяжка запрасіць якісь калектыў з Беларусі.
На фестывалі “Сяброўская бяседа” выступяць калектывы: “Чырвоныя шпількі”, “Лайланд”, “Расспяваны Гарадок”, “Каліна”, “Хутар”, танцавальны калектыў “Падляшскі вянок” і шматлікія іншыя. Таксама будзе магчымасць пакаштаваць рэгіянальныя стравы ад Koło Gospodyń Wiejskich, і набыць вырабы народных майстроў.
Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам фестывалю.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя